Чэмпіянат свету 2010 | |
Сезон | 2009/2010 |
---|---|
Тэрміны | 17 красавіка — 3 мая 2010 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betfred |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,111,000 |
Прызавыя пераможцы | £250,000 |
Мінулы чэмпіён | Джон Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Грэм Дот |
Лік | 18:13 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 146 (Марк Ален, Грэм Дот) |
←2009 ● Чэмпіянат свету ● 2011→ | |
Снукерны сезон 2009/2010 | |
←Адкрыты чэмпіянат Кітая |
Чэмпіянат свету 2010 (англ.: World Snooker Championship 2010, таксама вядомы як Betfred.com World Snooker Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 красавіка па 3 мая 2010 года на арэне тэатра Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 76-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Betfred у другі раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,111,000, з якіх £250,000 атрымаў пераможца.