Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2013


Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2013
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 2 — 7 верасня 2013
Арэна Гатэль Montien Riverside
Горад Бангкок
Краіна Тайланд
Арганізацыя WPBSA
Спонсар SangSom
Фармат Турнір з альтэрнатыўным
фарматам
Агульны прызавы фонд ฿6,000,000
Прызавыя пераможцы ฿2,000,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 8:4
←2012Чэмпінат свету з 6-цю чырвонымі шарамі2014→

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2013 (англ.: Six-red World Championship, таксама вядомы як SangSom 6-red World Championship 2013 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 2 па 7 верасня 2013 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў пятым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія «SangSom» спансавала ўсе пяць розыгрышаў гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿6 000 000, з якіх ฿2 000 000 атрымаў пераможца.