Чэмпіянат свету па футболе 1966 англ.: World Cup 1966 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Англія |
Гарады правядзення | 7 |
Стадыёны | 8 |
Тэрміны фіналу | 11 — 30 ліпеня 1966 |
Лік удзельнікаў | 74 |
у фінале | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Англія (1-ы раз) |
Другое месца | ФРГ |
Трэцяе месца | Партугалія |
Чацвёртае месца | СССР |
Фінал | Уэмблі Лондан |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 1 635 000 (51 094 за гульню) |
Згуляна матчаў | 32 |
Забіта галоў | 89 (2.78 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Эйсэбіа (9 мячоў) |
VIII чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 11 па 30 ліпеня 1966 года ў Англіі.
Зборная Партугаліі, якая ўпершыню прымала ўдзел у фінальнай стадыі, дзякую свайму лідару Эйсэбіа, здолела адразу атрымаць бронзавыя медалі. Зборная Бразіліі, папярэдні чэмпіён, не выйшла з групы, атрмыўшы паражэнні ад Венгрыі і Партугаліі. Самі ж партугальцы саступілі ў паўфінале гаспадарам. У фінале Англія ў дадатковы час была мацней за ФРГ (4:2) і ўпершыню стала чэмпіёнам свету (адзінае на дадзены момант чэмпіёнства англічан).