Славутасць | |
Чэнхуанмяа | |
---|---|
31°13′40″ пн. ш. 121°29′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Кітай |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | shchm.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэнхуанмяа (上海城隍庙, Храм бажаства-заступніка горада) — храм Кітайскай народнай рэлігіі ў цэнтры Шанхая, злучаны з садамі Юйюань. Тут моляцца, пакланяючыся Чэнхуану, бажаству-захавальніку горада. У цяперашні час шанхайцы гэтак жа называюць гандлёвы раён вакол храма. Тут больш за сто будынкаў, большасці з якіх ужо больш за сто гадоў. Цяпер у гэтых будынках размешчаны крамы, рэстараны, універмагі і кафэ, дзе прадаюць стравы мясцовай кухні.
Чэнхуанмяа быў пабудаваны ў 1403 годзе. Храм першапачаткова быў размешчаны на вуліцы Фанбінь Чжунлу. На працягу свайго існавання Чэнхуанмяа шмат разоў разбураўся і затым Аднаўляўся. Падчас дынастыі Цын вырасла папулярнасць храма. Цяперашні варыянт быў пабудаваны ў 1926 годзе. Гандляры вакол Чэнхуанмяа сталі збірацца толькі пасля таго, як Шанхай стаў адкрытым портам. Дзякуючы ім вакол храма сфармаваўся вялікі рынак, пазней які стаў ажыўленым цэнтрам гандлю. У наш час на тэрыторыі рынку знаходзіцца гандлёвы комплекс «Юйюань шанчэн».