| ||||||||||||||||||||||||||
Чэска-Ліпа (чэшск.: Česká Lípa, ням.: Böhmisch Leipa) — горад у Чэхіі, у раёне Чэска-Ліпа Ліберэцкага края. У склад горада ўваходзяць 14 мікрараёнаў з насельніцтвам 38181 чалавек.
Першая пісьмовая згадка паселішча адносіцца да 1263 года.
Гісторыя горада цесна звязана з вядомым чэшскім дваранскім родам Ронавічаў, прадстаўнікі якога (у прыватнасці Індржых з Ліпы) пабудавалі тут замак Ліпа, які стаў умацаваным пунктам на гандлёвых шляхах Паўночнай Багеміі. Яго будаўніцтва вялося паблізу ад старой славянскай вёскі з аднайменнай назвай, якая пазней была перайменавана ў Старую Ліпу, а яшчэ пазней увайшла ў склад горада. У 1319 годзе Індржых з Ліпы пакідае паселішча і з’яжджае ў Маравію, прадаўшы яго свайму сваяку — Гінку Бернэ з Дубы (паплечнік пражскага бургграфа). Замак застаўся ў руках дваран з Дубы на многія гады. Са знамянальных падзей можна адзначыць выданне найстарэйшай гарадской граматы, датаванай 23 сакавіка 1381 года, якая змяшчае ў сабе ўказ аб выдзяленні дадатковых паўнамоцтваў пасяленню вакол замка, наданню яму статусу горада і далейшага яго добраўпарадкавання.
У першай палове XIV стагоддзя былі пабудаваны ахоўныя валы і першы касцёл (знішчаны пры пажары 1341 года). Развіццё горада, як і ўсёй Багеміі, прыпыніла эпідэмія чумы 1380 года.