Чэшска-Мараўскае ўзвышша | |
---|---|
чэшск. Českomoravská vrchovina | |
49°28′ пн. ш. 16°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Шырыня | 100 км |
Даўжыня | 150 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэшска-Мараўскае ўзвышша (чэшск.: Českomoravská vrchovina) — узвышша ў Чэхіі, паўднёва-ўсходняя частка Чэшскага масіву.
Працягласць складае каля 150 км пры шырыні да 100 км. Найвышэйшы пункт — гара Яваржыцы (837 м). Узвышша складзена пераважна гранітамі і гнейсамі. У рэльефе пераважаюць моцна расчлянёныя рэкамі ўзгоркі і нізкагор’і з асобнымі скалістымі грабянямі. На тэрыторыі размешчаны шыракалістыя і іглічныя лясы, лугі, пашы.