| ||||||||||||||||
Шаара (мальт.: Ix-Xagħra) — горад на востраве Гоца (Мальта).
У раёне Шаара знаходзяцца гістарычныя славутасці, як створаныя чалавекам, так і прыроднага паходжання: мегалітычны храм Джганція, падземная святыня круг Брашторфа, грот Шэры, пячора Ніну. Гэта другі па велічыні горад на Гоца пасля Надура. Насельніцтва — каля 4200 чалавек (2008 г).
Падчас брытанскага каланіяльнага валадарства вёска была таксама вядомая пад італьянскай назвай Кача (Caccia / Kaċċa).[2][3]
Храм у Шаары прысвечаны Маці Божай Пераможцы, вядомай таксама як Іль-Бамбіна. Яе свята адзначаецца 8 верасня.