Шаварш Карапецян | |
---|---|
арм.: Շավարշ Կարապետյան | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Шаварш Уладзіміравіч Карапецян |
Спецыялізацыя | падводнае плаванне |
Нарадзіўся |
19 мая 1953 (71 год) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1970–1980[1] |
Афіцыйны сайт |
Шаварш Уладзіміравіч Карапецян (арм.: Շավարշ Կարապետյան; 19 мая 1953, Ванадзор, Армянская ССР, СССР) — савецкі спартсмен у дысцыпліне падводнае плаванне, 11-разовы рэкардсмен свету, 13-разовы чэмпіён Еўропы, сяміразовы чэмпіён СССР, заслужаны майстар спорту СССР (1982)[2]. Ганаровы прэзідэнт расійскай Асацыяцыі падводнага плавання[3]. Выратаваў некалькі дзясяткаў людзей у некалькіх аварыях[4].
У 2012 годзе Шаварш Карапецян стаў галоўным суддзёй Трэціх Сусветных дзіцячых гульняў пераможцаў, у якіх удзельнічала больш за 350 юных спартсменаў з 12 краін свету.