Шальча | |
---|---|
літ. Šalčia | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 74 км |
Басейн | 749 км² |
Расход вады | 5,72 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад горада Шальчынінкай |
• Каардынаты | 54°18′56″ пн. ш. 25°23′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мяркіс |
• Каардынаты | 54°20′43″ пн. ш. 24°49′56″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мяркіс → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Рэгіёны | Вільнюскі павет, Гродзенская вобласць |
Раёны | Шальчынінкайскі раён, Варэнскі раён, Воранаўскі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ша́льча, Солча (літ.: Šalčia) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 76 км (з іх у Літве 65 км), плошча вадазбору 749 км² (у Літве 596 км²)[1]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,72 м³/с.
Пачынаецца ў Шальчынінкайскім раёне Літвы, на ўсход ад горада Шальчынінкай. Цячэ ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх кіламетраў утварае натуральную мяжу паміж Беларуссю і Літвой. Затым рака ізноў цячэ па тэрыторыі Літвы, дзе ўпадае ў Мяркіс. Найбольшы прыток — Солчыца.
На тэрыторыі Беларусі на левым беразе Шальчы размешчаны вескі Варнакелі і Беняконі.