Шан Ян

Шан Ян
кіт.: 商鞅
Дата нараджэння 390 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 338 да н.э.[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, філосаф
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя легізм
Кірунак кітайская філасофія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шан Ян (390 да н.э.338 да н.э.) — старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў легісцкай школы (фацзя).

3 361 да н.э. служыў саветнікам цыньскага правіцеля Сяа Гуна. У 359 — 348 да н.э. правёў рэформы, паводле якіх умацавана цэнтраьная ўлада, узаконена права прыватнай уласнасці на зямлю, уведзена сістэма кругавой парукі ў вёсках, арыстакратыя пазбаўлена права атрымліваць у спадчыну адміністрацыйныя пасады і ўладанні. Рэформы выклікалі незадаволенасць арыстакратыі і Шан Ян пакараны смерцю. Пасля аб'яднання Кітая царствам Цынь (221 да н.э.) пераўтварэнні Шан Яна былі пашыраны на ўсю дзяржаву.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 361. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7