Шандар Бортнік | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, графік, scenic designer, дызайнер касцюмаў, ілюстратар, педагог |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1893[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1976[1][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Кошута (1973) Munkácsy Prize[d] (1955) |
![]() |
Шандар Бортнік (венг. Sándor Bortnyik; 3 ліпеня 1893, Тыргу-Мурэш, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя (цяпер Румынія) — 31 снежня 1976, Будапешт) — венгерскі мастак, графік і плакатыст, педагог. Рэктар Будапешцкай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1949—1956, з 2001 г. — Венгерскі ўніверсітэт выяўленчых мастацтваў). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Кошута (1973).
Скончыў вучылішча ў родным горадзе. Пачаў займацца плакатным мастацтвам. У 1910 годзе быў запрошаны на працу мастаком-афарміцелем (графічным дызайнерам) на парфумерную кампанію ў Будапешце. З 1913 года вучыўся ў школе жывапісу ў Ёжэфа Рыпль-Ранаі, пазней у Янаш Васары. Пасля 1919 года эміграваў у Вену, а ў 1922 годзе пераехаў у Веймар, быў звязаны з Баухаусам. Па вяртанні ў Венгрыю заснаваў мастацкую школу, якая працягвала традыцыі Баухауса.
У 1930 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскага таварыства кніжных мастакоў-ілюстратараў. З 1948 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Будапешце. У 1949—1956 гадах быў рэктарам Венгерскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў мастацтваў.