Шандра | |||||||||||||||||
Шандра звычайная (Marrubium vulgare). Верхняя частка расліны. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Marrubium L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||
|
Шандра, Шанта[1][2] (Marrubium)[3] — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Шматгадовыя расліны вышынёй 15—75 см, у асноўным пакрыты белымі валасінкамі. Сцёблы ўзыходныя. Лісце супраціўнае.
Суквецці з дробных кветак ружовага, ліловага, белага, жаўтаватага колеру, сабраных у асноўным густыя несапраўдныя мяцёлкі ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчастая, 5—10-зубчастая; вяночак двухгубы, трубка карацей чашачкі, верхняя губа прамая, вузкая, выемчатая або двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая. Прыкветак шылападобны або шчацінкападобны, апушаны.
Плод — арэшак, трохгранна-яйкападобны або даўгаваты, на верхавіне закруглены.
Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і нетрапічных раёнах Азіі. Ва Украіне расце паўсюдна.
Лекавыя, фарбавальныя, таніданосныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны[1].
Род налічвае каля 40 відаў[4] (больш за 30[1], 49[5]). Некаторыя з іх[6]: