Ша́ргарад[2][3] — горад ва Украіне, былы[4] цэнтр Шаргарадскага раёнаВінніцкай вобласці. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны ва Усходнім Падоллі над рэкамі Мурашка і Каўбасна. 6800 жыхароў (2015). У 1588 годзе Шаргарад атрымаў магдэбургскае права. Захавалася гарадзішча часоў Кіеўскай Русі. Сярод архітэктурных помнікаў: рэшткі замка XVI ст., сінагога (1589), касцёл Фларыяна (1595), комплекс збудаванняў Свята-Мікалаеўскага манастыра (XVII—XVIII стст.), жылыя дамы XVIII—XIX стагоддзяў.