Шарлота Буф | |
---|---|
ням.: Charlotte Buff[1] | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Charlotte Sophie Henriette Buff[1] |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1753[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1828[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Adam Buff[d] |
Маці | Magdalena Ernestine Feyler[d][5] |
Муж | Johann Christian Kestner[d] |
Дзеці | August Kestner[d], Hermann Kestner[d], Georg Kestner[d], Hermann Kestner[d], Carl Kestner[d], Eduard Kestner[d], Wilhelm Kestner[d], Charlotte Kestner[d] і Klara Kestner[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарлота Сафія Генрыета Буф (ням.: Charlotte Sophie Henriette Buff, у замужжы Кестнер; 11 студзеня 1753, Дом Лоты, Вецлар — 16 студзеня 1828, Гановер) — прататып вобраза Лоты ў рамане «Пакуты маладога Вертэра» Ёгана Вольфганга Гётэ; цётка Ёгана Генрыха Буфа.
Нарадзілася ў Вецлары, у сям’і чыноўніка нямецкага ордэнскага двара Генрыха Адама Буфа (1711—1795) і яго жонкі Магдалены Эрнесціны Буф, народжанай Фейлер (1731—1771), яна была другой з 6 братоў і сясцёр быў Вільгельм Карл Людвіг Буф (1769—1841), які пасля стаў бацькам хіміка, фізіка і педагога Генрыха Буфа (1805—1878). Гётэ пазнаёміўся з Шарлотай на танцавальным вечары, зладжаным у Вецлары 9 чэрвеня 1772 года стрыечнай бабуляй Гётэ. Лота скарыла Гётэ сваёй знешнасцю і шчырасцю. Як апісваецца ў «Пакутах маладога Вертэра», яны пратанцавалі ўвесь вечар.
У 1773 годзе Шарлота выйшла замуж за юрыста Ёгана Крысціяна Кестнера (1741—1800) і пераехала ў Гановер. У яе нарадзілася восем сыноў і чатыры дачкі. Шарлота Буф падтрымлівала перапіску з Гётэ, у тым ліку прасіла ў яго падтрымкі для свайго сына, дыпламата Аўгуста Кестнера.
У 1816 годзе Шарлота Кестнер на некалькі тыдняў прыязджала ў Веймар, дзе жыла яе малодшая сястра, і сустрэлася з Гётэ. Аднак сустрэча аказалася адзінай і прахалоднай. Гэты эпізод апісаны ў рамане Томаса Мана «Лота ў Веймары», паводле якога ў 1974 годзе быў зняты аднайменны мастацкі фільм з удзелам Лілі Палмер.
Шарлота Буф была пахаваная на Гановерскіх садовых могілках.