Шарль Трэнэ | |
---|---|
фр.: Charles Trenet | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 мая 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 2001[3] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Маці | Marie-Louise Caussat-Trenet[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, спявак, аўтар-выканаўца, аўтар песень, акцёр |
Інструменты | вакал[4] |
Жанры | шансон і сардана |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Шарль Трэнэ (фр.: Charles Trenet; 18 мая 1913, Нарбона — 19 лютага 2001, Крэтэй) — французскі спявак і аўтар песень. Яго візітнай карткай была песня La Mer (1943).
Шарль Трэнэ нарадзіўся 18 мая 1913 года ў правансальскім горадзе Нарбона, на поўдні Францыі. З дзяцінства захапляўся музыкай.
З 1933 па 1936 гады выступаў на эстрадзе ў дуэце са швейцарскім піяністам Джоні Хесам. Дуэт запісаў 18 дыскаў на студыі «Pathé». У 1936 годзе Шарля прызвалі на ваенную службу. Вярнуўшыся з яе ў 1937 годзе, пачаў выступаць сола.
Пасля вайны Трэнэ на некалькі гадоў з’ехаў працаваць у ЗША. Увосень 1951 года Трэнэ вярнуўся ў Парыж.
Спявак памёр 19 лютага 2001 года ў парыжскім прыгарадзе Крэтэй, паспеўшы за год да смерці заспець адкрыццё ўласнага дома-музея ў роднай Нарбоне, на авеню Шарля Трэнэ.