Шарль Эрмі́т (фр.: Charles Hermite; 24 снежня 1822, Дзьёз, Францыя — 14 студзеня 1901, Парыж) — французскі матэматык, прызнаны лідар матэматыкаў Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Член Парыжскай акадэміі навук з 1856 года. Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1873), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1895). Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1892).
Наведваў каледж Генрыха IV, з 1841 г. вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага. З 1842 па 1845 г. вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе. Абараніўшы дысертацыю, становіцца (1869) прафесарам Політэхнічнай школы, дзе выкладаў да 1876 года. У 1869-1897 гадах — прафесар Парыжскага факультэта навук, выкладаў таксама ў Нармальнай школе.
Асноўныя работы прысвечаны тэорыі лікаў, тэорыі квадратычных форм, тэорыі інварыянтаў, артаганальных мнагачленаў, эліптычных функцый і алгебры. Даследаваў клас артаганальных мнагачленаў (мнагачлен Эрміта). Зрабіў уклад у тэорыю алгебраічных формаў і іх інварыянтаў, у тым ліку ў тэорыю прадстаўлення цэлых лікаў алгебраічнымі формамі і іншыя прыкладанні да тэорыі лікаў. У ходзе гэтых работ адкрыў асаблівыя білінейныя формы (форма Эрміта). Эрміт паказаў, што лік e (аснова натуральнага лагарыфма) з'яўляецца трансцэндэнтным (1873).
Вядома праца Эрміта «Аб рашэнні ўраўнення пятай ступені» (Sur la rsolution de l`quatia du cinquime degr, 1858)[12].
Найбольш вядомы яго вучань Анры Пуанкарэ.