Шарліз Тэрон | |
---|---|
Charlize Theron | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1975[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jackson Theron[d] і August Theron[d] |
Прафесія | актрыса, мадэль, кінапрадзюсар, тэлеактрыса, кінаактрыса, актрыса агучвання |
Кар’ера | з 1995 |
Узнагароды | «Оскар» (2003 год) |
IMDb | ID 0000234 |
charlizeafricaoutreach.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарліз Тэрон (афр.: Charlize Theron; нар. 7 жніўня 1975, Бэноні, ПАР) — амерыканская мадэль і актрыса паўднёваафрыканскага паходжання, вядомая з канца 1990-х гадоў дзякуючы ролям у фільмах «Два дні ў даліне», «Магутны Джо Янг», «Адвакат д'ябла» і «Правілы вінаробаў».
Атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг кінаўзнагарод за ролю серыйнай забойцы Эйлін Уорнас у фільме «Монстар», за яе Тэрон першай з афрыканцаў стала лаўрэатам прэміі «Оскар». Пасля Тэрон яшчэ раз намінавалі на «Оскар» за ролю ў фільме «Паўночная краіна». Таксама вядомая ўдзелам у кінастужках «Эон Флакс» (2005, па матывах аднайменнага мультсерыяла пачатку 1990-х), «Праметэй» (2012) і «Шалёны Макс» (2015).
Шарліз Тэрон у Вікіцытатніку | |
Шарліз Тэрон на Вікісховішчы |