Шарыят (араб. شريعة — (правільны) шлях, вобраз дзеяння) — сукупнасць прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу, якая ахоплівае значную частку жыцця мусульманіна і абвяшчаецца ў ісламе як «вечнае і нязменнае» Боскае ўстанаўленне; адна з канфесійных формаў рэлігійнага права.
Час і месца з’яўлення — VII—XII стагоддзі, Халіфат.
Шарыят абапіраецца на Каран, Суну і фікх; уключае элементы канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, адміністрацыйнага, сямейнага і працэсуальнага права, а таксама маральныя, этычныя і паводніцкія (нормы ветлівасці) нормы без якога-небудзь падрабязнага падзелу.
У цяперашні час існуе чатыры суніцкіх кірункі (школы) шарыяту: Малікі, Ханбалі, Ханафі, Шафіі. Раней існаваў яшчэ адзін напрамак (школа) шарыяту — Захір.