Шатару (фр.: Châteauroux) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эндр у цэнтральнай Францыі (былое герцагства Берыйскае), на поўдзень ад Арлеана па дарозе, якая злучае Парыж з Тулузай. Паўстаў вакол замка, заснаванага ў X стагоддзі князем Раулем дэ Дэолем. Цяперашні замкавы будынак, які займае гарадская адміністрацыя, ўзведзены не пазней XV стагоддзя. Людовік XV даў тытул герцагіні Шатару сваёй фаварытцы, маркізе дэ Турнель. Сярод знакамітых ураджэнцаў Шатару — напалеонаўскі маршал Анры Бертран (у яго асабняку — музей) і акцёр Жэрар Дэпардзьё.
Насельніцтва — 47 127 чалавек (2007).
Колькасць насельніцтва па гадах.
1872 | 1876 | 1881 | 1886 | 1891 | 1896 | 1901 | 1906 | 1911 | 1921 | 1926 | 1931 |
18 670 | 19 442 | 21 179 | 22 860 | 23 924 | 23 863 | 24 957 | 25 437 | 26 095 | 26 566 | 25 806 | 26 707 |
Колькасць насельніцтва па гадах.
1936 | 1946 | 1954 | 1962 | 1968 | 1975 | 1982 | 1990 | 1999 | 2007 |
28 578 | 34 611 | 36 420 | 45 063 | 49 138 | 53 429 | 51 942 | 50 969 | 49 632 | 47 127 |
- ↑ Sandre