Шатрандж

Персідскі набор для гульні ў шатрандж (фрытавы фарфор  (руск.)), XII стагоддзе. З калекцыі Метраполітэн-музея.

Шатрандж (перс.: شطْرَ ذْڿ/šātranj) — настольная лагічная гульня для двух гульцоў, патомак чатурангі і непасрэдны папярэднік шахмат.

Правілы гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Дошка і фігуры

[правіць | правіць зыходнік]
abcdefgh
8
a8 чорная ладдзя
b8 чорны конь
c8 чорны слон
d8 чорны кароль
e8 чорны ферзь
f8 чорны слон
g8 чорны конь
h8 чорная ладдзя
a7 чорная пешка
b7 чорная пешка
c7 чорная пешка
d7 чорная пешка
e7 чорная пешка
f7 чорная пешка
g7 чорная пешка
h7 чорная пешка
a2 белая пешка
b2 белая пешка
c2 белая пешка
d2 белая пешка
e2 белая пешка
f2 белая пешка
g2 белая пешка
h2 белая пешка
a1 белая ладдзя
b1 белы конь
c1 белы слон
d1 белы кароль
e1 белы ферзь
f1 белы слон
g1 белы конь
h1 белая ладдзя
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Шатрандж: адна з дзвюх магчымых пачатковых кампазіцый

У шатрандж гулялі на квадратнай дошцы памерам 8×8 палёў, аналагічнай шахматнай. У гульні ўдзельнічалі два гульцы, кожны з каторых меў па аднаму камплекту фігур свайго колеру (чорныя і белыя). У камплект уваходзяць: кароль, ферзь, два сланы, два кані, дзве ладдзі, восем пешак. У пачатку партыі фігуры размяшчаюцца ў супрацьлеглых баках дошкі, поўнасцю аналагічна класічным шахматам за выключэннем таго, што каралёў і ферзёў можна было памяняць месцамі (але каралі і ферзі ў любым выпадку павінны былі стаяць адзін насупраць другога).

Парадак хадоў

[правіць | правіць зыходнік]

Першы ход робіць гулец, які гуляе белымі фігурамі. Потым хады робяцца па чарзе. Прапускаць хады нельга. Кожны ход складаецца з перамяшчэння ў адпаведнасці з правіламі адной з фігур. Фігура можа быць пастаўлена на пустое поле дошкі ці на поле, занятае фігурай праціўніка. У другім выпадку фігура праціўніка лічыцца ўзятай, здымаецца з дошкі і больш у гульні не ўдзельнічае.

Перамагае гулец, які аб’явіў мат каралю праціўніка ці паставіў яго ў становішча пата  (руск.). Акрамя таго, гулец аб’яўляецца пераможцам у выпадку ўзяцця апошняй фігуры праціўніка (пакідаючы яго з голым каралём), у асобных правілах шатранджа магла была быць абвешчана нічыя, калі праціўнік у адказ таксама браў апошнюю фігуру).

Правілы хода фігур

[правіць | правіць зыходнік]

Як у сучасных шахматах ходзяць:

  • Кароль (шах): на адно поле ў любым накірунку. Сітуацыя, калі кароль знаходзіцца пад боем (можа быць узятым праціўнікам на наступным ходзе), называецца шах. Гулец, чый кароль апынуўся пад шахам, павінен наступным ходам вывесці яго з-пад шаха, рабіць іншыя хады, пакідаючы караля пад шахам, нельга.
  • Ладдзя (рух): па вертыкалі ці гарызанталі на любую колькасць палёў.
  • Конь (фарас): аналагічна шахматнаму каню — адно поле ў любы бок па гарызанталі ці вертыкалі і потым адно поле па дыяганалі (гэта адзіная фігура, правілы хода якой не змяніліся за ўвесь перыяд ад чатурангі да сучасных шахмат).

Адрозненні ад сучасных шахмат:

  • Слон (алфіл) ходзіць па дыяганалі праз адно поле, прычым поле, праз якое робіцца ход, можа быць занятым (у сучасных шахматах слон можа хадзіць толькі па вольнай дыяганалі на любую колькасць палёў). Вельмі слабая фігура, магла хадзіць толькі па васьмі палях дошкі (сучасны слон можа хадзіць па палове палёў).
  • Ферзь (ферс) ходзіць і б’е на адно поле па дыяганалі (у сучасных шахматах ферзь можа хадзіць на любую колькасць палёў у любым накірунку, акрамя выпадка, калі шлях ферзю перагароджвае іншая фігура).
  • Пешка (байдак) ходзіць толькі наперад на адно поле, ці б’е па дыяганалі на адно поле наперад. Пешка, якая дайшла да канца дошкі, пераўтвараецца ў ферзя. Першым ходам новы ферзь меў права пайсці на другое поле па вертыкалі ці дыяганалі, незалежна ад таго, ці было гэтае поле занята. Прыклады гэтага незвычайнага хода можна знайсці ў мансубах (папярэднікі сучасных шахматных задач), паказваемых у часопісе «64-Шахматное обозрение» за 1987 і 1989 гг.

Ракіроўка караля і ладдзі не была дазволена (з’явілася ў больш позніх правілах шахмат).

abcdefgh
8
b8 чорная ладдзя
c8 чорны слон
d8 чорны ферзь
e8 чорны кароль
f8 чорны слон
g8 чорная ладдзя
a7 чорная пешка
h7 чорная пешка
b6 чорная пешка
c6 чорны конь
d6 чорная пешка
e6 чорная пешка
f6 чорны конь
g6 чорная пешка
c5 чорная пешка
f5 чорная пешка
c4 белая пешка
f4 белая пешка
b3 белая пешка
c3 белы конь
d3 белая пешка
e3 белая пешка
f3 белы конь
g3 белая пешка
a2 белая пешка
h2 белая пешка
b1 белая ладдзя
c1 белы слон
d1 белы ферзь
e1 белы кароль
f1 белы слон
g1 белая ладдзя
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Табія «Амульджанах»/«Альмуджанах» («крылатае», «хуткае»)

Шатрандж сфармаваўся ў VIIVII стагоддзях на арабскім Усходзе, як зменены варыянт чатурангі, прыйшоўшай з Індыі.

Ужо ў IX стагоддзі гульня была выключна папулярнай у Сярэдняй Азіі. У шатрандж гулялі прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў. Існавалі прызнаныя майстры гульні, мелася ўласная іерархія класаў гульцоў. Актыўна развівалася тэорыя. Выходзілі кнігі, якія навучалі мастацтву шатранджа. Карысталіся папулярнасцю мансубы  (руск.) (задачы з накіраванай галоўным чынам на хуткую перамогу камбінацыяй). Захаваліся «шахматныя легенды», у якіх драматычная гісторыя (напрыклад, гульца, які ставіў на кон нешта апошняе, асабліва каштоўнае, і аказваўся ў становішчы, якое выглядала безнадзейным) спалучалася з задачай, рашэнне якой звычайна дасягалася нечаканай і прыгожай камібнацыяй (гл., напрыклад, Мат Дыларам  (руск.)).

Невашы Лал (?). Прыдворныя дамы, якія гуляюць у шахматы  (руск.), 1780—1800

Арганічны недахоп шатранджа — недахоп дынамізму, асабліва ў дэбюце, выкліканы слабасцю атрыманых ад чатурангі фігур. У пачатку партыі гульцы маглі доўгі час рабіць хады, не ўступаючы ў сутыкненне з праціўнікам. Каб ажывіць гульню, арабскія майстры пачалі выкарыстоўваць табіі  (руск.) — штучна сфармаваныя ўмоўныя пазіцыі, звычайна больш-менш сіметрычныя, у якіх шансы гульцоў былі, як і ў пачатковай пазіцыі партыі, прыкладна роўнымі. Па дамоўленасці гульцы пачыналі партыю не з зыходнай пазіцыі, а з адной з табій, каб было можна адразу перайсці да актыўных дзеянняў. Табіі былі распаўсюджаны паўсюль, прымяняліся вельмі шырока, аб чым гаворыць такі факт: калі ў кнігах прыводзіліся фрагменты з партый, якія граліся з пачатковай пазіцыі, без табій, гэта заўсёды адзначалася асобна.

Існавала дастаткова цікавая форма гульні ў шатрандж: майстар распрацоваў пазіцыю і прапаноўваў жадаючым згуляць з ім з гэтай пазіцыі на стаўку, прычым праціўніку прапаноўвалася самому абраць, якім колерам гуляць. Для такіх гульняў распрацоваліся пазіцыі, у якіх, на першы погляд, адзін з бакоў меў сур’ёзную перавагу, але гэтая перавага магла быць зведзена на нішто якім-небудзь нечаканым ходам.

У IX стагоддзі, у перыяд заваявання арабамі Іспаніі, шатрандж патрапіў у Заходнюю Еўропу, дзе і пераўтварыўся ў сучасныя шахматы. Тады ж ці крыху раней праз Сярэднюю Азію гульня патрапіла на Русь, ужо пад сучаснай назвай «шахматы», якая была перанята ў персаў і таджыкаў.

Шатрандж захоўваў папулярнасць у XVIII—XIX стагоддзях, хаця ў Індыю ўжо праніклі еўрапейскія шахматы. На карціне мастака Невашы Лала «Прыдворныя дамы, якія гуляюць у шахматы  (руск.)», персанажы гуляюць у шатрандж з дапамогай камплекта вырабленых у Еўропе шахматных фігур.

Гістарычныя варыянты шатранджа

[правіць | правіць зыходнік]
  • Шатрандж каміл I — варыянт на дошцы 10×10 з двума вярблюдамі, дадатковымі фігурамі, якія з’яўляюцца артаганальным аналагам сланоў. Магчыма, самы першы варыянт шахмат на павялічанай дошцы з нетрадыцыйнымі фігурамі[1].
  • Шатрандж каміл II — варыянт на дошцы 10×10 з дзвюма баявымі машынамі, якія маюць такія ж хады, як і кароль[2].
  • Цытадэль  (руск.) — таксама на дошцы 10×10, але мае дататковыя клеткі («цытадэлі») па вуглах. Дадатковыя фігуры — баявыя машыны, якія маюць такія ж хады, што і сучасны слон[3].
  • Падоўжаныя шахматы — маюць тыя ж фігуры, што і звычайны шатрандж, але гуляецца на дошцы 4×16. Часта гулялі з шасціграннымі касцямі, якія абмяжоўвалі хады фігур[4].
  • Візантыйскія шахматы  (руск.) — звычайныя фігуры на круглай дошцы. Існуе таксама сучасны варыянт з той жа дошкай, але з сучаснымі фігурамі і правіламі (кругавыя шахматы)[5].
  • Чатыры пары года — шатрандж для чатырох гульцоў на звычайнай дошцы[6].
  • Шахматы Тамерлана  (руск.) — варыянт на дошцы 11×10 з палямі-цытадэлямі, некалькімі відамі дадатковых фігур і рознымі пешкамі. Вынаходніцтва гульні прыпісваецца Тамерлану[7].
  • Кур'ерскія шахматы  (руск.) — еўрапейскі варыянт, на дошцы 12×8, з некалькімі відамі дадатковых фігур, у тым ліку кур’ер з ходам сучаснага слана. Шмат хто з даследчыкаў лічыць, што класічныя шахматы з’явіліся менавіта дзякуючы шахматам кур’ера[8].

Зноскі

  1. Shatrandj Kamil I на сайце The Chess Variant Pages
  2. Shatranj Kamil II на сайце The Chess Variant Pages
  3. Citadel chess — Shatrandj al-husun на сайце The Chess Variant Pages
  4. Oblong chess на сайце The Chess Variant Pages
  5. Тэорыя візантыйскіх шахмат(недаступная спасылка) на сайце The Chess Variant Pages
  6. Four seasons chess на сайце The Chess Variant Pages
  7. Шахматы Тамерлана на сайце The Chess Variant Pages
  8. Courier chess на сайце The Chess Variant Pages
  • Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С 9—10. — 624 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3.
  • Murray H.J.R. A History of Chess. Benjamin Press. Oxf., 1913. ISBN 0-936317-01-9.
  • Shatranj на сайце The Chess Variant Pages (англ.)