Шах-Алам
| ||||||||||||||
Шах-Алам (англ.: Shah Alam, джаві: شاە عالم) — горад у Малайзіі. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе паўвострава Малака. З 1978 года адміністрацыйны цэнтр штата Селангор. Насельніцтва — 640890 чалавек (перапіс 2011 года). Статус горада з 2000 года.
Прамысловы цэнтр. Прадпрыемствы электратэхнічнай і электроннай прамысловасці, аўтазборачны завод «Пратон Сага». Турызм. Тэхналагічны інстытут Мара. Навучальны сельскагаспадарчы парк «Букіт Чараках» (865 га). Спарткомплекс, аўтадром. Музей султана Алам-Шаха (1989).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |