* | |
---|---|
Shahr-i Sokhta** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | ![]() |
Тып | |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Спасылка | 1456 |
Рэгіён*** | Аб'екты Юнэска ў Азіі |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2014 (38 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Шахры-Сухтэ (перс.: شهو صوذته літаральна — «спалены горад»)— археалагічны помнік, які з'яўляецца астаткамі гарадскога паселішча бронзавага века, што належыць да гільмендскай культуры. Выяўлены ў астане Сістан і Балучыстан на беразе ракі Гільменд у дарогі Захедан—Заболь. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКАShahr-i Sokhta (Islamic Republic of Iran) (англ.). Праверана 15 лістапада 2014..
Займаючы плошчу ў 151 гектар, Шахры-Сухтэ адносіўся да буйнейшых гарадоў існаваўшых на заранку чалавечай цывілізацыі. Горад узнік каля 3200 г. да н. э., прайшоў у сваім развіцці чатыры стадыі і быў спалены тры разы да таго, як быў канчаткова пакінуты ў 2100 г да н. э. Астаткі горада былі знойдзены ў 1967 г. З 1970 г. Тут пастаянна праводзяць раскопкі каманды іранскіх і італьянскіх археолагаў, перядычна публікуюццца паведамленні аб усё новых адкрыццях[1].
Шэраг палеаантраполаагаў лічаць, што жанчыны-маці ігралі важную сацыяльную і фінансавую ролю ў Шахры-Сухтэ. У пахаваннях шэрага жанчын, датуемых каля 5000 гадоў, знойдзены разныя ўпрыгожванні, зробленыя з рачной галькі, якія, як лічцца, належалі толькі паважаным грамадзянам горада. Магчыма, жанчыны выкарыстоўвалі гэтыя ўпрыгожванні для прыкладання пячатак на важныя дакументы, альбо проста дэманстравалі выявы, для падкрэслівання свайго высокага статуса ў грамадстве.
Палеаантрапалагічныя даследаванні 40 зубоў, знойдзеных падчас раскопак некропаля Шахры-Сухтэ, паказваюць, што жыхары горада выкарыстоўвалі іх як прыладу працы пры лозапляценні (для выраба карзінаў, дываноў, плецянага абутку і іншых падобных рэчаў). Сляды падобнага зносу зубоў адзначаны як для мужчынскіх, так і для жаночых астанкаў. Магчыма, лозапляценне было адным з важнейшых рамёстваў горада.
Прычыны ўзвышэння і заняпаду Шахры-Сухтэ пакуль застаюцца нявызначанымі. Асабліва вартым увагі з'яўляецца культурная неадпаведнасць узроўня развіцця горада ўзроўням суседніх цывілізацый, што ўскладняе рашэнне пытання аб яе папярэдніках. У любым выпадку, гэта сведчыць аб незалежнасці развіцця дадзенай цывілізацыі ад тых, што існавалі ў Месапатаміі.
Жыхары Шахры-Сухтэ валодалі навыкамі як земляробства так і рамёстваў на дастаткова высокім узроўні. Пры гэтым да гэтага часа пры раскопках не знойдзена ніякай зброі, што сведчыць аб мірным характары дадзенай цывілізацыі.
![]() |
Шахры-Сухтэ на Вікісховішчы |
---|