Шаўкапрад адуванчыкавы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Шаўкапрад адуванчыкавы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lemonia taraxaci
|
|
Шаўкапрад адуванчыкавы (Lemonia taraxaci) — від насякомых сямейства Lemoniidae. Адзін з 10 відаў палеарктычнага роду.
Размах крылаў — 35-55 мм. Палавы дымарфізм невыразны. Афарбоўка крылаў аднастайна вохрыста-жоўтая, у самак — светлажоўтая. На пярэднім крыле ёсць невялікая чорная пляма. Цела вельмі пухнатае.
Цэнтральная, часткова ўсходняя і паўднёвая Еўропа, паўднёвая частка заходняй Сібіры і паўночны Казахстан.
Ва Украіне сустракаецца спарадычна ў зоне змешаных лясоў і ў лесастэпе.
Сустракаецца на ўзлесках і палянах шыракалістых і змешаных лясоў, на схілах яраў і бэлек, на лугах і ў рэдкалессях, часам у садах і парках. На працягу года развіваецца 1 пакаленне. Лёт імага адбываецца ў жніўні-кастрычніку. Матылі актыўныя днём, пры сонечным надвор’і, часам вечарам і ноччу. Самкі адкладаюць яйкі купкамі каля кармавых раслін. Вусень сілкуецца лісцем дзьмухаўца і ястрабка, развіваецца ў маі-чэрвені. Закукліваецца ў верхнім пласце глебы ў авальных вочках.
Пагрозы: магчыма, дэградацыя прыроднай лугавой расліннасці, выпальванне траў, празмерны выпас жывёлы, хімічныя апрацоўкі мясцовасці і таму падобнае.
Меры па ахове не распрацаваны. Мэтазгодны пошук папуляцый віду і стварэнне энтамалагічных заказнікаў у месцах распаўсюджвання віду з рэгламентацыяй выкошвання траў, выпасу жывёлы і поўнай забаронай выпальвання травы.