Шаўні (народ)

Шаўні
Ša˙wano˙ki
Мастак шаўні Бенджамін Хар'ё
Агульная колькасць 2900
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова шаўні
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы аджыбвэ, арапаха, амамівініні

Ша́ўні, шо́ні (саманазва: Ša˙wano˙ki) — індзейскі народ Паўночнай Амерыкі алганкінскай групы. Назва меркавана паходзіць ад алганкінскага слова шаўан — паўднёўцы. Першапачаткова жылі на тэрыторыі цяперашніх штатаў Агая, Заходняя Вірджынія, захад Мэрыленда, Кентукі і Пенсільванія. Меркавана паходзяць ад культуры Форт-Эйншэнт. Былі выцеснены іракезамі і пасля некалькіх перасяленняў ізноў апынуліся ў Агая. У далейшым шаўні дэпартавалі ў Місуры, а пасля наплыву белых пасяленцаў у Канзас і Аклахому.

Агульная колькасць (2016 г.) — 2 900 чал.[1]. Пражываюць галоўным чынам у штаце Аклахома.

Выдатныя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Callender, Charles. «Shawnee» in Northeast: Handbook of North American Indians, vol. 15, ed. Bruce Trigger. Washington, D.C.: Smithsonian Institution, 1978. ISBN 0-16-072300-0
  • Clifton, James A. Star Woman and Other Shawnee Tales. Lanham, MD: University Press of America, 1984. ISBN 0-8191-3712-X; ISBN 0-8191-3713-8 (pbk.)
  • Edmunds, R. David. The Shawnee Prophet. Lincoln, Nebraska: University of Nebraska Press, 1983. ISBN 0-8032-1850-8.
  • Edmunds, R. David. Tecumseh and the Quest for Indian Leadership. Originally published 1984. 2nd edition, New York: Pearson Longman, 2006. ISBN 0-321-04371-5
  1. Shawnee in United States