Швабахер, швабах (ням.: Schwabacher) — адменнік гатычнага пісьма, што ўзнік у XV стагоддзі. Ламанае пісьмо са скругленымі абрысамі некаторых літар. Гэты шрыфт дамінаваў у Германіі з канца XV да сярэдзіны XVI стагоддзя. Пасля чаго быў заменены на фрактуру, але заставаўся папулярным до XX стагоддзя.