Працягласць развіцця вусеня 1-2 гады ў залежнасці ад метэаралагічных умоў. Лічынкі харчуюцца відамі парэчак, у тым ліку чорнымі, чырвонымі і агрэстам. У канцы цвіцення кустоў вусені прагрызаюць у сцяблах ход вонкі і каля выхадной адтуліны ўнутры галінак ператвараюцца ў кукалак, з якіх праз 10-15 дзён пасля заканчэння цвіцення вылятаюць матылькі. Лёт імага з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Самкі адкладваюць яйцы адзіночна ці невялікімі групамі ў трэшчыны кары галінак, каля пупышак ці механічных пашкоджанняў. Вусені, якія адраджаюцца праз 10-15 дзён, прагрызаюць кару, пранікаючы ўнутр галін, і пачынаюць цыкл свайго развіцця.
Пашкоджаныя шклянніцай галіны маюць дробнае лісце і даюць нізкі ўраджай ягад, часта гінуць, звычайна адразу пасля цвіцення.
Меры барацьбы: вырошчванне парэчак на высокім атратэхнічным узроўні; на працягу вясны і першай палавіны лета перыядычны агляд раслін і выразанне да здаровай драўніны хворых галін і спальванне іх.