Горад
Шлезвіг
Schleswig
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шле́звіг (ням.: Schleswig, дацк.: Slesvig, н.-ням.: Sleswig, палаб. Слаўсвік) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Уваходзіць у склад раёна Шлезвіг-Фленсбург. Насельніцтва складае 24 058 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошча 24,3 км². Афіцыйны код — 01 0 59 075.
Горад стаіць на заходнім ускрайку бухты Шлей, хвалі якой намаляваны на яго гербе[1].
Бярэ сваю назву ад бухты Шлей у Балтыйскім моры, у канцы якой ён размешчаны, і «Вік» ці «Віг», што азначае заліў на старой мове вікінгаў і сучаснай дацкай мове. Шлезвіг (Slesvig), такім чынам, азначае бухту Шлей. Існуе таксама здагадка, што назва Шлезвіг узнікла па імі аднаго племя заходніх славян, якіое жыло ў «Slavsvick» паміж V і X стагоддзямі.
Клімат вільготны і марскі. Штогадовая сярэдняя тэмпература 8 °C , сярэднія асадкі 814 мм.