Шлях Святога Якава (ісп.: Camino de Santiago) — сукупнасць маршрутаў пілігрымак па ўсёй Еўропе да меркаванай магілы апостала Якава ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Галісіі (Іспанія). Урэшце ўсе яны сходзіліся і працягваліся па шляху французскіх каралёў, які пачынаецца па поўдзень ад Пірэнеяў і звязвае каралеўскія гарады Хака, Памплона, Эстэлья, Бургас і Леон. Пілігрымкі гэтым маршрутам пачаліся ў першай палове XI стагоддзя, ёсць на ім паломнікі і цяпер.[1]
Лідар паломнікаў XII стагоддзя ў Кнізе Якава (лац.: Liber Sancti Jacobi), галоўнай крыніцы пакланення Святому Якаву ў сярэднявеччы, назваў чатыры маршруты шляху Святога Якага на французскай тэрыторыі, якія злучаліся ў Пірэнеях. Пасля адраджэння паломніцтва ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў 1970-х і 1980-х гадах асноўны іспанскі маршрут быў уключаны ў 1993 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1998 годзе чатыры французскія маршруты, апісаныя ў Кнізе Якава таксама атрымалі гэты статус. Да гэтага Савет Еўропы ў 1987 годзе паставіў пытанне пра аб'яднанне Шляхоў пілігрымаў па ўсёй Еўропе ў Еўрапейскі культурны маршрут і даў рэкамендацыі па іх ідэнтыфікацыі.