Шматраднік шыпаваты (Polystichum aculeatum) — від раслін сямейства шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae).
Вечназялёная шматгадовая травяністая расліна. Мае кароткія карычневыя, лускаватыя сцёблы. Маладыя парасткі жаўтаватыя. Ліставыя пласціны перыстыя, ад 30 да 90 см даўжынёй, рэдка даўжэй. Хвосцік складае меней за траціну агульнай даўжыні. Споры светла-жоўтыя.
Радзіма: Паўночная Афрыка, Заходняя Азія, Каўказ, Еўропа, паўночная частка Індыйскіх Гімалаяў (англ.) (бел.. Самая распаўсюджаная папараць Цэнтральна-Еўрапейскага шчыта. Расце ў камяністых і зацененых месцах, у лясах, каля сцен і г. д., аддае перавагу кіслым месцам, багатым арганічнымі рэчывамі. Від характэрны для яроў і букавых лясоў.
Часам вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах.
Зноскі