Шолам-Алейхем | |
---|---|
ідыш: שלום עליכם | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Шолом Нохумович Рабинович |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1859[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1916[2][3][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сара Саламонаўна Рабіновіч[d] і Marie Waife[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | ідыш і іўрыт |
Подпіс |
![]() |
sholemaleichem.org (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Шолам-Алейхем (сапр. Шолам Нохумавіч Рабіновіч; 2 сакавіка 1859, Пераяслаў, Украіна — 13 мая 1916, г. Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пісьменнік.
Вучыўся ў хедары і Пераяслаўскім рускім павятовым вучылішчы. Друкаваўся з 1879. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. У раманах «Сэндэр Бланк і яго сямейка» (1887), «Стэмпеню» (1888), «Ёселе-салавей» (1889), «Патоп» (1907), «Блукаючыя зоркі» (1909-11), аўтабіяграфічнай кнізе «3 кірмашу» (1916, няскончана), аповесцях, п'есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур. У 1908 і 1914 наведаў Беларусь. Падзеі, звязаныя з яго выступленнем у Баранавічах, знайшлі адлюстраванне ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».
На беларускую мову творы Шолам-Алейхема перакладалі Ф. Баторын, З. Бядуля, М. Валошка, А. Васілевіч, Ю. Канэ, В. Рубінчык, У. Саламевіч, Г. Шупенька і інш.