Шон Хогі (ірл. : Seán Ó hEochaidh ) (нар. 8 лістапада 1961 [ 1] ) – ірландскі палітык партыі Фіяна Фол (польск.) ( бел. , які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.
Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед Шон Лемас (польск.) ( бел. і бацька Чарлз Хогі (польск.) ( бел. [ 2] . Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы (польск.) ( бел. ў Дубліне [ 3] . Уступіў у партыю Фіяна Фол (польск.) ( бел. . У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада[ 4] .
У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн . У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сенат Эрэн (польск.) ( бел. Адміністрацыйнай групай (англ.) ( бел. [ 5] . Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў[ 1] [ 5] .
У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту[ 1] [ 4] . У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет[ 5] . У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн [ 1] [ 5] [ 6] .
4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам , беларускім палітычным зняволеным [ 7] [ 8] . 30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным , журналістам «Новага Часу » і беларускім палітычным вязнем[ 8] [ 9] .
↑ а б в г Mr. Sean Haughey (англ.) . Ойрахтас . Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 19 студзеня 2020.
↑ Seán Haughey (англ.) . Фіяна Фол (польск.) ( бел. . Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2007. Праверана 19 студзеня 2020.
↑ Seán Haughey TD (англ.) . Фіяна Фол (польск.) ( бел. . Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
↑ а б About (англ.) . seanhaughey.ie. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 19 студзеня 2020.
↑ а б в г Seán Haughey (англ.) . electionsireland.org. Праверана 19 студзеня 2020.
↑ Election 2020 (англ.) . RTÉ.ie (англ.) ( бел. . Праверана 10 лютага 2020.
↑ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.) . Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
↑ а б Cunningham, Paul (англ.) ( бел. . Irish politicians sponsor Belarus political prisoners (англ.) . RTÉ.ie (англ.) ( бел. (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 16 ліпеня 2021.
↑ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.