Шпаерскі сабор

Хрысціянскі сабор
Шпаерскі сабор
Speyerer Dom
49°19′02″ пн. ш. 8°26′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Шпаер
Канфесія Каталіцызм
Епархія Шпаерская дыяцэзія
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Архітэктар Otto of Bamberg[d]
Заснавальнік Конрад II
Дата заснавання 1080
Будаўніцтва 1030 — 1061 (1853)
Стан Дзеючы сабор
Сайт dom-speyer.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
*
Speyer Cathedral**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Заходні партал
Краіна Сцяг Германіі Германія
Тып Культурны
Крытэрыі ii
Спасылка 168
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1981  (5-ая сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Шпа́ерскі сабо́р (ням.: Speyerer Dom, поўная назва: ням.: Kaiser- und Mariendom zu Speyer) — вялікі імперскі сабор у горадзе Шпаер у Германіі (зямля Рэйнланд-Пфальц). Самая вялікая па памерах царква ў раманскім стылі, якая захавалася, з 1981 года — аб'ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пабудаваны ў 1030—1061 гадах імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пабудова была пачата кайзерам Конрадам II, затым прадоўжана яго сынам Генрыхам III і скончана ўнукам Генрыхам IV, пры якім адбылося асвячэнне сабора. У той час у Шпаеры жыло каля 500 чалавек, і Шпеерскі сабор быў адным з найбуйнейшых будынкаў свету. Гэта мела, у прыватнасці, палітычнае значэнне, так як яго памер сімвалізаваў моц кайзера.

Паводле даследаванняў С. В. Заграеўскага[1], сабор у Шпаеры прадвызначыў з'яўленне ў Старажытнай Русі белакаменнага дойлідства.

На працягу тысячы гадоў сабор неаднаразова рэстаўрыраваўся і дапаўняўся, мяняў свой знешні выгляд. Самая вялікая катастрофа ў гісторыі сабора мела месца ў 1689 годзе, калі салдаты французскага караля Людовіка XIV разбурылі яго, пакінуўшы амаль толькі сцены, і апаганілі пахаванні, якія знаходзяцца ў саборы. У 1772—1784 гадах сабор быў рэстаўрыраваны і дапоўнены вестыбюлем і фасадам, аднак неўзабаве зноў захоплены і апаганены французамі. У 1846—1853 адбылася поўная рэстаўрацыя і ўпрыгожванне велічнымі фрэскамі на сродкі баварскага караля Людвіга I.

У саборы ўсталяваны арган, з якім звязана дзейнасць выбітных нямецкіх арганістаў — Людвіга Дзёра і Леа Крэмера.

Тэхнічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Агульная даўжыня: 134 м
  • Вышыня сярэдняга нефа: 33 м
  • Даўжыня навы: 37,62 м
  • Вышыня ўсходніх вежаў: 71,20 м
  • Вышыня заходніх вежаў: 65,60 м
Магіла Конрада II.

У склепе пад алтаром знаходзяцца пахаванні некалькіх германскіх кайзераў і каралёў, сярод якіх:

Зноскі