Шпіна́т[3] (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць шпінат агародны (Spinacia oleracea) і шпінат туркестанскі (Spinacia turkestanica), часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.
Род уключае тры віда[4]:
Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.
Зноскі
- Шпинат — род Spinacia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)