Штурмшарфюрар (ням.: Sturmscharführer) — званне ў войсках СС, якое існавала з 1934 па 1945 гады. Адпавядала званню штабсфельдфебель у вермахце і было вышэйшым званнем унтэр-афіцэраў СС. Званне штурмшарфюрар існавала толькі ў войсках СС, у Агульных СС вышэйшым званнем у дадзенай катэгорыі было гаўптшарфюрар.
Званне штурмшарфюрар было заснаванае ў чэрвені 1934 года, пасля Ночы доўгіх нажоў. Пры рэарганізацыі СС званне штурмшарфюрар было створана як вышэйшае званне унтэр-афіцэраў у «Войсках ў распараджэнні СС» замест звання гаупттрупфюрар, якое ўжывалася ў СА.
У 1941 годзе на базе «Войскаў ў распараджэнні СС» узнікла арганізацыя войскаў СС, якая атрымала ў спадчыну званне штурмшарфюрар ад свайго папярэдніка.
Званне штурмшарфюрар не варта блытаць з найменнем пасады штабсшарфюрар, якая адпавядала пасадзе ротнага старшыні у савецкай арміі.
Малодшае званне Гаўптшарфюрар |
Званні СС Штурмшарфюрар |
Старэйшае званне Унтэрштурмфюрар |