Штэдэль

Штэдэль

Штэдэль (ням.: Städel), афіцыйна Штэдэлеўскі мастацкі інстытут і Гарадская галерэя (ням.: Städelsches Kunstinstitut und Städtische Galerie) — мастацкі музей у Франкфурце-на-Майне, адзін з найбольш значных збораў мастацтва ў Германіі.

У музеі зберагаецца больш за 3 000 карцін (каля 900 з якіх у дзейнай экспазіцыі) і 600 скульптур, збор графікі каля 100 000 аркушаў. Сховішчы Штэдэля таксама ўключаюць 600 скульптур, 500 фатаграфій і бібліятэку з 100 000 тамамі.

Калекцыя музея ўключае паміж іншага працы Лукаса Кранаха, Альбрэхта Дзюрэра, Сандра Бацічэлі, Рэмбранта, Яна Вермеера, Клода Манэ, Пабла Пікаса, Эрнста Людвіга Кірхнера, Макса Бекмана, Фрэнсіса Бэкана і Герхарда Рыхтэра.

Штэдэлеўскі мастацкі інстытут быў заснаваны ў 1816 годзе франкфурцкім банкірам і мецэнатам Ёганам Фрыдрыхам Штэдэлем, які завяшчаў інстытуту свой дом, выстаўленую там калекцыю твораў, а таксама фінансавыя актывы. Мэтай інстытуту было захаванне адкрытай для грамадскасці калекцыі і падрыхтоўка мастакоў у прылучанай мастацкай школе.

У 1833 годзе, пасля ўрэгулявання спрэчак вакол тастаменту Штэдэля, калекцыя была перамешчана ў адмысловы выставачны будынак. У 1878 годзе Штэдэлеўскі мастацкі інстытут зноў пераехаў, на гэты раз на бераг Майна, дзе быў пабудаваны новы будынак для музея, у якім музей размешчаны па сённяшні дзень. Для фінансавай падтрымкі музея выдавец Франкфурцкай Газеты (Frankfurter Zeitung) Леапольд Зонэман (Leopold Sonnemann) заснаваў у 1899 годзе грамадскае аб'яднанне Штэдэлеўскі музей, якое сёння налічвае больш за 6000 членаў.

Падчас Другой сусветнай вайны, музейная калекцыя была схавана ў розных месцах Франкфурта і ў яго ваколіцах. Будынак музея, на рагу якога былі пабудаваныя зенітныя вежы, быў, аднак, сур'ёзна пашкоджаны ў выніку паветраных налётаў. Паваенная рэканструкцыя Штэдэля была завершана ў 1963 годзе.

З 2009 па 2012 год праводзіліся будаўнічыя работы, у выніку якіх будынак музея атрымаў падземнае пашырынне (каля 3000 кв.м. дадатковай плошчы) для прэзентацыі сучаснага мастацтва. Штэдэль быў зноў адкрыты 22 лютага 2012.

Старыя майстры

[правіць | правіць зыходнік]

Графічная калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]