Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Шу́мскас[1] (літ.: Šumskas, традыцыйная беларуская назва — Шумск) — мястэчка ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кальвялейскай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Вільнюса, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.
Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пазней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.
У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шумск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1892 года ў Шумску было 10 будынкаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Шумск апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.