Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шуя — горад (з 1539) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шуйскага раёна Іванаўскай вобласці. Горад Шуя размешчаны ў міжрэччы рэк Волгі і Клязьмы за 32 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтра Іванава. Праз горад з поўначы на поўдзень працякае рака Цеза (прыток Клязьмы), працягласць якой у гарадской мяжы складае 6,6 кіламетраў.
Плошча — 33,29 км², насельніцтва — 58570 чал. (2014). Па колькасці насельніцтва Шуя з’яўляецца трэцім пасля Іванава і Кінешма горадам Іванаўскай вобласці.