Шча́ўе конскае[1] (Rumex confertus) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых. Пустазелле.
Шчаўе конскае, лапатнік[2][3], конскае шчаўе[4].
Шматгадовая расліна. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны на мноства бакавых. Сцябло прамое, грубае, вышынёй да 125 см. Размнажаецца насеннем (да 5 тыс. з расліны) і абрыўкамі карэнішча. Засмечвае палі, агароды, сады, лугі, пашы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.