Шчаўе маршчакаватае | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны з пладамі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Rumex patientia L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Шчаўе маршчакаватае, Шчаўе шпінатнае[1] (Rumex patientia) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду Шчаўе сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Расліна з прамым сцяблом, дасягае 140 см у вышыню. Сцябло тоўстае, пакрыта баразёнкамі, у верхняй частцы галінаванае.
Ніжняе лісце даўгавата-ланцэтнай формы або яйкападобнае, з вострымі або тупымі канцамі, памерам ад 10 да 35 см у даўжыню і шырынёй 5-10 см. Ліставыя пласцінкі з трохі хвалістымі краямі, ля аснавання маюць закругленую або сэрцападобную форму, сядзяць на доўгіх хвосціках з жалабком зверху. Верхняе лісце адносна дробнае, пасаджанае на кароткія хвосцікі, з пласцінкамі ланцэтападобнай формы.
Кветкі сабраны ў густое мяцёлкавае суквецце, утворанае кветкавымі мутоўкамі з 10-16 кветак, якія ўтвараюць бязлісцевыя гронкі. У ніжняй частцы кветаножак маюцца патоўшчаныя сучляненні.
Плод і насенне
|
Плады ўтрымліваюць трохграневае насенне авальнай формы, востраканцовае, светла-бурага колеру, даўжынёй да 3 мм, у шырыню могуць дасягаць 2 мм. Цвіценне адбываецца ў чэрвені — ліпені, плоданашэнне надыходзіць у ліпені — жніўні.
Карыятып: 2n = 40.
Расліна распаўсюджана на большай частцы Еўразіі ад Усходняй Еўропы да Кітая. На тэрыторыі Расіі расце ў Еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Алтаі, на Далёкім Усходзе расселена аж да Сахаліна.
Сустракаецца каля жылля людзей і на абочынах дарог. Месцапражыванні прымеркаваны да берагоў рэк, селіцца на лугах і па лясных палянах, аддае перавагу сырым глебам.
Лісце прыдатнае ў ежу ў якасці гародніны, можа ўжывацца ў сырым або адвараным выглядзе, як шпінат. Расліна можа згадвацца пад назвай «англійскі шпінат»[2].