Шчаўе пірамідальнае[1] (Rumex thyrsiflorus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктычнай Азіі.
Шматгадовая трава, 30-80 (100) см вышынёй. Корань стрыжневы, дужы. Сцябло голе, разгалінаванае ад суквецця. Лісце без валасінак. Хвосцік базальнага лісця даволі доўгі. Ліставая пласціна ў 2-5 разоў больш у даўжыню, чым у шырыню. Сцябловае лісце чаргаванае, амаль без чарашкоў[2].
Суквецце — пірамідальная мяцёлка. Кветкі дробныя, аднаполыя; тычынак 6. Унутраныя лісточкі калякветніка пры плодзе 3-3.5 мм даўжынёй. Арэшкі карычневыя, круглаватыя, трохкутныя, бліскучыя[2].
Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктычнай Азіі[3]. Насяляе лугі, абочыны дарог, двары, шыракалістыя лясы, краі ручаёў[2].
Ва Украіне від расце на поймавых лугах, па схілах, на вільготных саланчаковых месцах — амаль на ўсёй тэрыторыі (магчыма, акрамя горных раёнаў).
-
Агульны выгляд расліны
-
Суквецце
-
Суквецце
-
Кветка
Зноскі