Шчодры вечар

Шчодры вечар
Шчодры вечар
М. Андрыёлі. «Ваджэнне казы» у панскім маёнтку. Заходняя Беларусь, XIX стагоддзе
Тып народна-хрысціянскі
інакш Шчодрык, Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конікі, Куцця святого козліка
Значэнне сустрэча новага года
Адзначаецца ўсходнімі славянамі
Дата 31 снежня (13 студзеня)
Святкаванне навагодняе калядаванне, ігрышчы, варажбы, ражаны
Традыцыі трапеза са свінінай

Шчодры вечар (Шчодрык, Шчодрая куцця, Багатая куцця[1], Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конікі, Сільвестр, Куцця святога козліка) — народнае свята "каляднага цыклу", вечар напярэдадні (Старога) Новага года 31 снежня (13 студзеня). Ва ўкраінцаў, беларусаў і на поўдні Расіі больш распаўсюджана назва Шчодры вечар, у цэнтральнай Расіі і на поўначы — Васілёў вечар. Святкаванне яго паходзіць ад старажытнага, імаверна, дахрысціянскага звычаю. Паводле хрысціянскага календара — таксама дзень прападобнай Мелані (Меланкі, Маланкі, Міланкі).

Народныя звычаі

[правіць | правіць зыходнік]

Прыкмячалі, якое надвор'е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і мяцеліца, то будуць раі (Магілёўская губерня)[2].

Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, дзе славілі гаспадароў. Вадзілі «казу» («кабылку», «вала», «тура», «мядзведзя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх была «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай — прыгожа ўбранай дзяўчынай. Адзін з нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, захаваў дамінуючы язычніцкі змест. Культ вады, ахвяраванне гусі, пераднавагодняя куцця, варажба, Шчодра, ваджэнне «казы» — складнікі язычніцкага святкавання[3].

У маскоўскім Стаглаве ўпамінаюцца як «бясоўскія ігрышчы» тры калядныя куцці (глава 92): «Еще же и пьянствомъ подобне же сему творятъ во дньхъ и въ навечерии Рождества Христова, и въ навечерии Василия Великаго, и въ навечерии Богоявления»[4].

У краінах Еўропы таксама папулярныя вобразы свят, звязаных з Раством -- певень, каза, свіння і іншыя. Скандынаўскія народы выкарыстоўваюць ва ўпрыгожаннях ёлкі як падарункамі фігуркамі казла і свінні, а таксама пеўня, голуба і інш. Шырока распаўсюджана ў свеце маска каня.

У Польшчы таксама вадзілі «тураня», «бацяна», «мядзведзя», «ваўка», «арла», «пеўня», «вала», «барана». Ёсць розныя погляды на язычніцкую аснову гэтых персанажаў.

Калядныя святы ў Румыніі заканчваліся абрадам хаджэння дарослых з «казой», «аленем» і фантастычнай птушкай[5].

Супастаўленне ўкраінскіх і рускіх калядак, як сцвярджаюць даследчыкі У. Чычараў, А. Патабня, У. Проп, уплыў царквы на іх, хрысціянізацыя ў велікаросаў была слабейшай, у маларосаў — мацнейшай[6]. Але па прызнанні таго ж Пропа, у рускіх вобраз казы, які, несумненна, больш архаічны, захаваўся слаба, а «быў больш распаўсюджаны ў беларусаў». X. Яшчуржынскі выказваў думку, што абрад уяўляе «сімвалічнае ганараванне жывёльнага бога Велеса». Я. Карскі выказваў думку, што абрад ідзе ад «сатурскіх вобразаў язычніцкіх Румалляў», запазычаны са Старажытнага Рыма.

  1. Этнаграфія Беларусі. Мінск, 1989. С. 491, 542
  2. Дембовецкий А. С. Опыт описания Могилёвской губернии. — Могилёв-на-Днепре, 1882
  3. Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — С. 46.
  4. Сказания русского народа, собранные Иваном Петровичем Сахаровым — СПб., 1895.
  5. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Зимние праздники. — Минск, 1973
  6. Пропп В. Я. Русские аграрные праздники: Опыт историко-этнографического исследования. — Л., 1963