Шчырасць[1] — адзін з аспектаў сумленнасці, праўдзівасці, адсутнасць супярэчнасцяў паміж рэальнымі пачуццямі і намерамі ў дачыненні да іншага чалавека (або групы людзей) і тым, як гэтыя пачуцці і намеры падаюцца яму на словах.
Важнейшая прыкмета няшчырасці — няўзгодненасць паміж славеснымі заявамі і невербальнымі знакамі (жэстамі, мімікай, інтанацыяй), якія чалавек, што прамаўляе, не заўсёды можа кантраляваць.
Звычайна шчырасць расцэньваецца як станоўчая якасць. Аднак шчырасць уступае ў супярэчнасць з ветлівасцю, з нормамі заходняга этыкету, якія абмяжоўваюць выказванне «ў вочы» негатыўных адзнак, якія могуць быць крыўднымі ці абразлівымі з пункту гледжання суразмоўцы. З пункту гледжання бусідо падобная адсутнасць шчырасці лічыцца крывадушнасцю.