Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчырк[1] (польск.: Szczyrk, ням.: Schirk) — горад на поўдні Польшчы, знаходзіцца ў Бяскідах каля вытокаў Віслы. Уваходзіць у склад Бельскага павета Сілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Размешчаны за 380 км на паўднёвы захад ад Варшавы. Займае плошчу 39,07 км². Насельніцтва 5,7 тыс. чалавек.