Шчыталіснік звычайны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Шчыталіснік звычайны |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hydrocotyle vulgaris L., 1753
|
|
Шчыталі́снік звыча́йны[1] (Hydrocotyle vulgaris) — кветкавая расліна з роду Шчыталіснік (Hydrocotyle) сямейства Араліевыя (Araliaceae).
Шмат- або двухгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым сцяблом даўжынёй 10—60 (100) см, якое ўкараняецца, у вузлах развіваюцца лісце і кветаносы. Лісце на доўгіх, у верхняй частцы валасістых чаранках з маленькімі акруглымі прылісткамі; ліставыя пласцінкі акруглыя, дыяметрам 1,5—4 см, зверху голыя, знізу часта валасістыя, па краі двойчы або проста гародчатыя, да слаба лопасцевых, шчыткападобна прымацаваны ў цэнтры да чаранка. Суквецці адзіночныя або па 2—3 на тонкім кветаносе. Кветкі дробныя, амаль сядзячыя, нешматлікія, з адным скурыстым яйкападобным крыючым лістом; пялёсткі яйкападобныя, плоскія, белыя. Плод — віслаплоднік з чырванаватымі бародаўкамі.
Пашырэнне: Атлантычная і Сярэдняя Еўропа, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы, лугі, тарфянікі; часам трапляецца ў вадзе.
Цвіце ў ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Зноскі