Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Шчытна[2] (польск.: Szczytno) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Шчыценскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Шчытна. Займае плошчу 10,62 км². Насельніцтва — 23 500 чалавек (на 2018 год). У 1975—1998 гадах горад адміністрацыйна належаў Альштынскаму ваяводству. За 7 км ад горада размешчаны міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы.