Населены пункт
Шчэрбінка
| ||||||||||||||||||||
Шчэрбінка[2] (руск.: Ще́рбинка) — горад, паселішча і гарадская акруга ў складзе Масквы, уваходзіць у Навамаскоўскую адміністрацыйную акругу Масквы. Да 1 ліпеня 2012 года Шчэрбінка была горадам абласнога падпарадкавання Маскоўскай вобласці, была ўключана ў склад Масквы ў ходзе рэалізацыі праекта па пашырэнні горада.
Насельніцтва — 47 504 чал. (2017).
Размешчана на Варшаўскай шашы. Чыгуначная станцыя Шчэрбінка на Курскім напрамку МЧ. На поўначы і ўсходзе мяжуе з раёнам Паўднёвае Бутава Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акругі, на поўдні і паўднёвым захадзе — з паселішчам Васкрасенскае Навамаскоўскай адміністрацыйнай акругі.