Шчэцінскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Szczeciński | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Szczeciński |
Заснаваны | 1985 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Вальдэмар Тарчыньскі |
Рэктар | Waldemar Tarczyński[d][1] |
Студэнты | 14 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Шчэцін |
Юрыдычны адрас |
вул. Папы Яна Паўла ІІ 22а, 70-453 г. Шчэцін, Польшча |
Сайт | usz.edu.pl |
![]() |
Шчэцінскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Szczeciński) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Шчэцін.
Універсітэт быў створаны 1 кастрычніка 1985 года. Ён паўстаў на аснове аб’яднання факультэта інжынерна-эканамічнага транспарту Шчэцінскай палітэхнікі (які бярэ пачатак з 1946 года, калі гэта была асобная навучальная ўстанова: Акадэмія гандлю, а з 1950 года — Вышэйшая школа эканомікі) і Вышэйшай педагагічнай школы, якая функцыянавала з 1968 года як Трохгадовая школа настаўнікаў. У яе склад тады ўваходзілі 4 факультэты, 2 інстытуты, якія дзейнічалі на правах факультэтаў, і пяць агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.
На 2020 год ва ўніверсітэце працуюць каля 1100 выкладчыкаў і больш за 800 супрацоўнікаў адміністрацыі.