Шывон Хогі | |
---|---|
англ.: Siobhán Bernadette Haughey кіт.: 何詩蓓 | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | плаванне[d][2] |
Клуб | Energy Standard[d] |
Нарадзілася |
31 кастрычніка 1997[1] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 177 см[4] |
Вага | 64 кг[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шыво́н Бернадэ́т Хо́гі (нар. 31 кастрычніка 1997, Ганконг) — ганконская плыўчыха, двухразовы срэбрый 2020 і двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 2024 у плаванні на 100 і 200 метраў вольным стылем. Чэмпіёнка свету 2024, трохразовая чэмпіёнка свету на кароткай вадзе, двухразовая чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў.
Заваявала залаты медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у 2013 годзе.
У 2013 годзе на Усходнеазіяцкіх гульнях заваявала два сярэбраныя і пяць бронзавых медалёў.
У 2014 годзе на Азіяцкіх гульнях заваявала тры бронзавыя медалі.
У 2016 годзе стала ўдзельніцай чэмпіянату Big Ten Conference і дапамагла Мічыганскім расамахам па плаванні і скачках у ваду заваяваць тытул упершыню з 2004 года.
Прайшла кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 2016 у Рыа-дэ-Жанейра і прадстаўляла Ганконг у спаборніцтвах па плаванні на 200 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 200 метраў комплексным. Выйграла 3-і заплыў на Алімпіядзе на дыстанцыі 200 метраў вольным. У другім паўфінале заняла шостае месца і не выйшла ў фінал.