Шыла[1] — іголка з дзяржальняй. Выкарыстоўваецца, напрыклад, закройшчыкамі і майстрамі па абутку для праколвання шчыльных матэрыялаў, напрыклад, скуры. Знаходзіць прымяненне і ў іншых майстроў (сталяр, цясляр), у якасці канцылярскай, электрамантажнай прылады.
Шыла можа мець драўляную, пластмасавую ці металічную дзяржальню. У адрозненне ад швейнай іголкі, наканечнік шыла не мае адтуліны.