Шыльніца, Шыльнік[1] (Subularia) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства капуставых.
Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і ў гарах Усходняй Афрыкі. Адзіны від — шыльніца вадзяная, або шыльнік вадзяны (Subularia aquatica). Трапляецца рэдка па берагах і ў прыбярэжнай зоне рэкі і азёр.
На Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі не адзначана.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 12. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).